ЦЮ́РЫХСКАЕ ВО́ЗЕРА (Zürichsee). У Швейцарыі, каля паўн. падножжаў Гларнскіх Альпаў. Размешчана ў стараж.-ледавіковай катлавіне на выш. 406 м. Пл. 88,5 км³, даўж. 40 км, шыр. 1—4 км, глыб. да 143 м. Падзелена на 2 ч. касой і чыг. дамбай. Сцёк праз р. Лімат у р. Аарэ (прыток Рэйна). Суднаходства. Рыбалоўства. Курорты. На паўн.зах. беразе — г.Цюрых.